Мікола Калядны (нар. , в. Дуравічы, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст.
Біяграфія Вучыўся на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1973—1978). Працаваў на радыё, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Друкаваўся ў беларускай перыёдыцы, часопісах, калектыўных зборніках. Выдаў кнігі прозы «Астрахрышча» (2008), «Зьвер» (2010), «Каханне» (web-версія, 2017), «Судуманьне» (2018), «Касьмічныя праекцыі» (2020). У творчасці асвятляе псіхічныя і духоўныя аспекты існавання цывілізацыі, суцэльнасці чалавека і Космасу, пашырае эзатэрычныя і тэасофскія погляды на рэчаіснасць і Сусвет.
Светапогляд Актыўна распрацоўвае ідэю касмічнай літаратуры. Мікола Калядны сцвярджае, што на сутыку XX і XXI стагоддзяў сталі адбывацца кардынальныя змены ў сусветнай літаратуры. Ранейшыя вобразныя схемы, калі існасць злучалася толькі з зямным чалавекам і ягонымі фізічнымі магчымасцямі, адышлі, страцілі сваё значэнне і спарадзілі ўсеагульны інтэлектуальны крызіс. У выніку мыслёвая актыўнасць людзей заняпала, прыпынілася, каб успрыняць і прыстасавацца да новага штуршка касмічнай думкіМікола Калядны. Бітва за думкі. // Беларуская праўда. 11 сакавіка 2020 г.Мікола Калядны. Які ён, большы брат? // Беларуская праўда. 15 лютага 2020 г..
На думку пісьменніка, касмічная літаратура вынікае ад зямной літаратуры, нараджаецца і спее ў ёй, ужывае аднолькавыя выяўленчыя і моўныя сродкі. Яна вельмі блізкая да навукова-фантастычнай і касмічна-прыгодніцкай літаратуры. Але ў адрозненне ад празмернай тэхнатроннасці і запрадмечанасці апошняй, яе праблематыка кранае выключна духоўныя сферы жыцця, глыбокія псіхічныя ўзрушэнні істотаў падчас значных касмічных пераўтварэнняўМікола Калядны. Усе стануць сінімі. // Беларуская праўда, 30 верасня 2019 г.. Тэматычна касмічная літаратура ахоплівае метафізічныя і ірэальныя працэсы Сусвету, мадэлюе транспамежныя станы свядомасці, паказвае звышнатуральнае існаванне.
Крытыка Ягоную аповесць «Астрахрышча», выдадзеную ў 2008 годзе, крытыкі назвалі адной з найлепшых кнiг сучаснай эзатэрычнай тэматыкіРадыё «Свабода», Культура, 18 жніўня 2018 г..
.
.
Літаратура
Калядны М., «Астрахрышча», Мінск, 2008. Калядны М., «Зьвер», Мінск, 2010. Калядны М., «Каханне», Мінск, 2017 (web-версія). Калядны М., «Судуманьне», Мінск, 2018. Калядны М., «Касьмічныя праекцыі», Мінск, 2020. «Маладосць», 2001, № 3 — Мікола Калядны, Дай назву пакутам, аповесць. «Маладосць», 2015, № 5, 6, 7 — Мікола Калядны, Ільвінае вока, раман. «Звязда», 2015, № 114 — Мікола Калядны, Ільвінае вока, адрывак ад рамана, анатацыя і звесткі пра аўтара. Шылец А., Пра кармічныя вандроўкі душы / А.Шылец // ЛІМ. — 2009. — 27 сакавіка. — Рэц. на кн. М.Каляднага «Астрахрышча». Чарняўская Д., Чалавек не ведае шмат чаго. І гэта натхняе /Д.Чарняўская// Звязда — 2015 — 6 кастрычніка — пра сустрэчу з пісьменнікам М.Калядным. Радыё «Свабода», Культура, 2018, 18 жніўня — расповед пра творчасць пісьменніка М.Каляднага. Смірнова Д., Касмічная плынь / Д.Смірнова // ЛІМ. — 2019. — 21 чэрвеня. — Рэц. на кн. М.Каляднага «Судуманьне». Калядны М., А ты з пакаленнем? / М.Калядны // ЛІМ. — 2019. — 4 кастрычніка. «Беларуская праўда» (web), артыкулы: На працяг гульні. Разважаньні пра ноч В. Марціновіча. — 27 верасня 2019. Усе стануць сінімі! Хуткія развагі пра прэмію Е. Гедройца. — 30 верасня 2019. Сэксуальнасьць і духоўнасьць. Альфа і амега зямнога існаваньня. — 11 кастрычніка 2019. Дзьве душы беларускасьці. А ты з пакаленьнем? — 31 кастрычніка 2019. Беларусы і Беларусь зазанаюць няпросты кон. У нябёсы — за лёсамі. — 22 лістапада 2019. А хто там вядзе? І што яны нясуць? — 26 лістапада 2019. Калі павярнуць мінулае. Alter i ego. — 23 студзеня 2020. Які ён, большы брат? — 15 лютага 2020. Бітва за думкі. Адчаго мы мысьлюем так, а не інакш. — 11 сакавіка 2020. Homo aurum ці Рыскі да партрэту ў золаце. — 30 сакавіка 2020. Што не пускае на Алімп, ці Мастацкі загон. — 11 мая 2020. Адкуль дзеці, дзіваваньні дарослых. — 24 мая 2020. Калі адпрэчваецца Дар, ці Заблудзь Нацыі. — 3 чэрвеня 2020. Наперад, да канца сьвету! — 09 сьнежня 2020. Першы звон альбо чувайце Амэрыку! ― 08 студзеня 2021. Касьмічныя забавы ці Як нас вядуць. ― 01 лютага 2021. Калі растае сьнег ці Сабачыя тайны. ― 02 сакавіка 2021. Дзіравы Сусьвет. Так трэба! ― 31 сакавіка 2021. Камунальна-касьмічныя анамаліі ці Вузлы лёсу. ― 06 красавіка 2021. Калі галасчэе пунтыр. ― 13 траўня 2021. Аптымізм на стале. ― 31 траўня 2021. Літаратура канца ці Мастацкая плынь кону. ― 20 чэрвеня 2021. In vino veritas ці Аблудны сьвет. ― 09 лістапада 2021. Агнёвыя Шчырасьці. Як размаўляюць зоры. ― 14 снежня 2021. Усё з намі. Узбуджайце абстракцыі. ― 18 студзеня 2022. ~~~~ Пропуск у Космас. Моўныя пазнакі. ― 10 лютага 2022. ~~~~
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі