Максімільян Анатольевіч Праснякоў (; 28 студзеня 1968, Уладзівасток) — расійскі мастак, які працуе як у традыцыйных, так і ў эксперыментальных стылях і кірунках («мікра» і інш.). Член Саюза мастакоў Расіі (1997), ганаровы работнік агульнай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і мастакоў. На працягу дзесяці гадоў жыў у Віцебску, дзе вучыўся ў 1-й мастацкай школе. Пазней пераехаў з бацькамі ў Разань. Скончыў Разанскае мастацкае вучылішча і Маскоўскі акадэмічны інстытут імя Сурыкава. У 2010 годзе стаў выкладчыкам Разанскага прадстаўніцтва Вышэйшай школы народных мастацтваў. Удзельнік шэрагу экспедыцый, арганізаваных Разанскім абласным аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства (у прыватнасці, удзельнічаў у арктычнай экспедыцыі «Палярная дуга. Шпіцберген-2014»).
Творчасць Стыль і тэхніка thumb|Еўпацій Калаўрат (2009) thumb|Партрэт мошкі (2010; мікра) У творчасці Максимильяна Праснякова асаблівае месца займаюць міфалагічныя і казачныя матывы («славянскі цыкл» і інш.). Праснякоў стварае фантастычныя тэмы праз розныя жанры і тэхнікі (алей, акварэль і інш.); можна сказаць, што гэтая «стылістычная разнастайнасць» адпавядае яго стылю.
Ён таксама вывучае і распрацоўвае іншыя канцэпцыі, прыёмы і мастацкія метады, напрыклад, мікра (ў працэсе малюнка прадмета, мастак разглядае яго ў мікраскоп).
Кніжная графіка Альманах «Волшебная гора», № IX (М., 2004) Альманах «Волшебная гора», № XVI (2012) Косякин А.С. Гроза над полем (Московский Парнас, 2006) Светозар Чернов. Бейкер-стрит и окрестности. Эпоха Шерлока Холмса (ФОРУМ, 2012) Свято-Иоанно-Богословский монастырь Рязанской епархии (ИНЭС, 2007) Сказания Ростова Великого, записанные Александром Артыновым. Комм. — Бегунов Ю.К. (Белые альвы, 2007) Хлуденев А.П. Олег Рязанский (Узорочье, 1999).
Выставы 2001-2002: Масква: «Маладыя мастакі Расеі» () 2002: Масква: Экспазіцыя «Поўнач» на выставе «каардынаты: Захад — Усход» () 2004: Санкт-Пецярбург: II Міжнародная біенале графікі «Белыя інтэр-ночы» () 2006: Здраўнёва, Віцебск: «Акварэлі з вандровак» (), у рамках выставачнай праграмы фестывалю «Славянскі базар» 2010: Масква: Арт-Манеж 2010 2011: Масква: «Празрыстасць. У напрамку вечнага лёду», у рамках спецпраекта IV Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва () 2011: Разань: «Навука і космас на службе міру» 2011: Санкт-Пецярбург: VI Міжнародная біенале акварэлі «Арт-Мост-Акварель» 2013: Масква: «Дух і глеба», у рамках спецпраекта V Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва () 2013: Санкт-Пецярбург: VII Міжнародная біенале акварэлі «Арт-Мост-Акварель» 2014: Берлін: «Залаты век рускай літаратуры»
Навуковыя публікацыі
Катэгорыя:Мастакі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Расіі XXI стагоддзя