Моль — адзінка вымярэння колькасці рэчыва, адна з асноўных адзінак Міжнароднай сісэмы адзінак (СІ). Уведзена XIV Генеральнай канференцыяй па мерах і вагах у 1971 годзе.

Адзін моль любога рэчыва ўтрымлівае такую ж колькасць структурных адзінак (іонаў, малекул, атамаў), што і 0,012 кг вугляроду-12. Колькасць структурных адзінак у 1 молі адпавядае ліку Авагадра.

Кратныя і дробныя адзінкі Десятковыя кратныя і дробныя адзінкі утвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Заўвага: адзінка вымярэння ёктамоль можа выкарыстоўвацца толькі фармальна, бо такая малая колькасць рэчыва павінна вымярацца асобнымі часціцамі (1 ім роўны 0,602 часціцы).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:Колькасць рэчыва Катэгорыя:СІ