Любо́ў Рыго́раўна Палішчу́к (; 21 мая 1949, Омск — 28 лістапада 2006, Масква) — расійская .

Біяграфія Нарадзілася ў Омску, у сям’і рабочых. Яшчэ падчас вучобы ў школе яна займалася спевамі. У 1967 годзе скончыла Усерасійскія творчыя майстэрні эстраднага мастацтва. Стала актрысай гутарковага жанру, некалькі гадоў вяла тэатралізаваныя праграмы, працавала ў Омскай філармоніі артысткай размоўнага жанру, выконвала маналогі, якія пісаў для яе Мар’ян Беленькі, потым была запрошаная ў Маскоўскі мюзік-хол. У пачатку 1980-х гадоў актрыса перайшла ў Маскоўскі тэатр мініяцюр. Пазней яна грала ў тэатры «Школа сучаснай п’есы» пад кіраўніцтвам Іосіфа Райхельгауза.

У кіно Любоў Палішчук дэбютавала ў 1974 годзе, сыграўшы эпізадычную ролю ў фільме Рыгора Аляксандрава «Шпак і Ліра».

У 1985 годзе завочна скончыла ГIТIС. З 1990 па 1997 год грала ў тэатры «Школа сучаснай п’есы».

У 1994 годзе Палішчук было прысвоена званне народнай артысткі Расійскай Федэрацыі.

Сын — Аляксей Валер’евіч Макараў Фільмаграфія Гульня ўяўлення (1995)

Спасылкі

Катэгорыя:Народныя артысты Рэспублікі Карэлія Катэгорыя:Памерлі ад раку пазваночніка