«Крок» — беларуская тэлевізійная перадача, якая выходзіла ў эфір на тэлеканале БТ. Створана пад уплывам тэлеперадачы «» на і палітыкі «перабудовы». Па меркаванні журналістаў, апярэджвала свой час: у лютым 1991 года ў межах тэлеперадачы выйшаў у эфір сюжэт, у якім ішла гаворка аб неабходнасці ўвядзення ў краіне шматпартыйнай сістэмы, нягледзячы на тое, што па дзеючай на той час Канстытуцыі ў краіне існавала толькі адна партыя — камуністычная. Вядучымі тэлеперадачы ў свой час былі, у тым ліку, Алена Насачова, якая працуе ў сучаснай сістэме Белтэлерадыёкампаніі, Аляксандр Круглякоў, які рабіў для тэлеперадачы эфіры з падзей у Вільні, а затым працуе на тэлебачанні ЗША.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлеперадачы Беларусі Катэгорыя:Тэлеперадачы на беларускай мове