«Астравец» — беларускі футбольны клуб з горада Астравец. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 2019 годзе і ў першы год выступаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У 2020 годзе «Астравец» заявіўся ў Другую лігу, дзе заняў выніковае дзявятае месца. У 2021 годзе, значна ўзмацніўшы склад, клуб паставіў мэту выйсці ў Першую лігу. Упэўнена атрымаўшы перамогу ў Гродзенскім дывізіёне, астравецкая каманда выйшла ў плэй-оф і здолела дайсці да фіналу, дзе перамагла рагачоўскі «Макслайн» з лікам 3:1. Нападнік «Астраўца» Аляксей Хадневіч з 59 галамі ўсталяваў рэкорд выніковасці за сезон у Другой лізе.
У сезоне 2022 у Першай лізе «Астравец» доўгі час змагаўся за высокія месцы, аднак у выніку стаў пятым. У 2023 годзе каманда знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала 12-й з 17.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Трэнерскі штаб Юрый Каратай (нар. 1982) — галоўны трэнер Сяргей Крот (нар. 1980) — старшы трэнер Алег Шкабара (нар. 1983) — трэнер Дзмітрый Башкевіч (нар. 1968) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў
СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2019 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 11 24 9 8 7 44–36 35 не ўдзельнічае 2020 Другая — Група A (Д3) 5 20 11 2 7 48–25 35 1/16 фіналу Матчы за 9 месца 9 2 2 0 0 12–4 2021 Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) 1 24 23 1 0 169–8 70 1/32 фіналу Выхад у плэй-оф Другая — плэй-оф (Д3) 1 7 5 1 1 18–7 Выхад у Першую лігу 2022 Першая (Д2) 5 24 11 7 6 42–34 40 1/16 фіналу 2023 Першая (Д2) 12 32 10 9 13 54–62 39 1/8 фіналу
Галоўныя трэнеры Уладас Матэка (сакавік — жнівень 2020) Сяргей Крот (жнівень 2020 — снежань 2023) Павел Раднёнак (студзень 2024) Юрый Каратай (з лютага 2024)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт клуба
Астравец