Васіль Іларыёнавіч Зайцаў (, Белгарад — , Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1945 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.

З 1946 года працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, з 1954 па 1976 гады — выкладчыкам Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума.

Творчасць

Асноўныя працы: праекты помнікаў загінулым савецкім воінам у наваколлях г. Бытама (ПНР, 1945), гасцініц у Бабруйску, Полацку (1951), будынкі Галоўрыбпрама, ляснога тэхнікума на Ленінскім праспекце (1952), жылых дамоў па вул. Камсамольскай (1948) і Горкага (1950) у Мінску.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1944), медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949), сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1965, 1967).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС