Бакланава () — вёска ў Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Забор’еўскага сельскага паселішча.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бакланава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Геаграфія Вёска стаіць на двух азёрах — Бакланаўскім і Пятроўскім.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна