Аляксандр Мікалаевіч Іванін (нар. , г. Ліепая, Латвійская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў старшым архітэктарам у Віцебскграмадзянпраекце, кіраўніком групы архітэктараў у Віцебскім аддзеле Белкааппраекта, з 1982 года — старшы архітэктар Віцебскага філіяла Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Віцебску.

Творчасць Асноўныя працы: эксперыментальны 10-кватэрны жылы дом (1974), помнік невядомаму салдату ў в. Руба Віцебскага раёна (1975, са скульптарам В. М. Касіцыным).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя