Карыценскі Мох — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Створаны ў 1993 годзе для захавання ў натуральным стане балотных масіваў Карыцінскі Мох і Чысцік-1 з характэрнай расліннасцю.

Апісанне Плошча яго 1,35 тыс. га. Знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны на ўсходніх схілах Лепельска-Гарадоцкага ўзвышша. Магутнасць тарфяных пакладаў да 3,7 м. Тарфяныя масівы затрымліваюць ваду ў веснавую паводку, пры выпадзенні ападкаў падтрымліваюць водны рэжым на прылеглых тэрыторыях, з’яўляюцца крыніцай сілкавання рэк Аўсянкі, Громаці, Рабінкі, Ныркі, Кабішчанкі. Балоты знаходзяцца недалёка ад поймы ракі Аўсянкі, дзе растуць рэдкія рэліктавыя віды — луннік ажываючы і вадзяны арэх.

Літаратура Тановицкий, И. Г. / Гидрологический заказник «Корытенский Мох» / И. Г. Тановицкий // Заповедники и заказники на торфяных месторождениях БССР. — Мн., 1983. — С. 80-82.

Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Гарадоцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:1993 год у Беларусі