Данііл Шапко (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Баранавічы» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. З 2019 года стаў зрэдку прыцягвацца да асноўнай каманды. 20 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:0). Праз тыдзень зноў згуляў у аснове, а пасля набыцця дынамаўцамі расійскага брамніка Яўгена Памазана апынуўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з «Дынама».
З пачатку 2021 года выступаў за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», дзе чаргаваўся ў складзе з Паўлам Шчэрбачэнем. У лістападзе 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама».
У першай палове 2022 года знаходзіўся ў дублі дынамаўцаў, а ў ліпені на правах арэнды далучыўся да рагачоўскага «Макслайна». Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак у лістападзе выбыў з-за траўмы. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дублем дынамаўцаў, а ў сакавіку зноў далучыўся да «Макслайна», які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 года быў пераведзены ў арэнду ў «Баранавічы».
У студзені 2024 года падпісаў двухгадовы кантракт з магілёўскім «Дняпром». У першай палове 2024 года быў рэзервовым брамнікам магіляўчан. У ліпені 2024 года зноў быў арандаваны «Баранавічамі».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 дубль Дынама 2 −1 2019 дубль Дынама 7 −5 2020 Д1 Дынама 2 −0 2021 (1) дубль Дынама 4 −4 2021 (2) Д1 Смаргонь 5 −14 2022 (1) дубль Дынама 0 0 2022 (2) Д2 Макслайн 10 −10 2023 (1) Д2 Макслайн 3 −6 2023 (2) Д2 Баранавічы 18 −29 2024 (1) Д1 Дняпро 0 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў