Залман Ізраілевіч Малкін (нар. , Сураж, Віцебская губерня — , Казань) — урач. Доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар.

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта (1920). У паліклініцы вядомага вучонага прафесара М. Н. Чэбаксарава прайшоў шлях ад радавога ўрача да загадчыка кафедры. У 1932 годзе стаў кіраўніком паліклінікі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам ваенных шпіталяў, якія знаходзіліся ў г. Казань.

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Заслужанага дзеяча навукі Татарскай АССР

Літаратура Малкін Залман Ізраілевіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 697.

Катэгорыя:Тэрапеўты СССР