Іван Сяргеевіч Квітко (, с. Пясчанае, Старабільскі раён, Луганская вобласць — ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1941 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года.
Працаваў начальнікам аддзела па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінаблвыканкама, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, намеснік начальніка аддзела сельскага будаўніцтва Дзяржбуда БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы Цэнтральнай (1949) і Прывакзальнай плошчы (1955) у Барысаве, цэнтра калгаса «Новы побыт» Мінскага раёна (1960), генплан Старобіна (1965).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Старобіна Катэгорыя:Нарадзіліся ў Луганскай вобласці