Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Віцебская, 16.

Гісторыя Першая вядомая царква Святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў 1839 годзе з дрэва на падмурку і з’яўлялася творам народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам з аднаяруснай званіцай. Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі ўзвышаўся купал. Абшытыя цёсам і афарбаваныя сцены чляніліся 11 вялікімі вокнамі з жалезнымі кратамі, 4 малымі ў купале і ўваходнымі дзвярамі. У агароджы храма знаходзілася таксама мураваная капліца.

Царква функцыянавала да 1936 года і была разбурана.

Новы храм Аднавіліся набажэнствы ў пачатку 1990-х гадоў, набажэнствы здзяйсняліся прыватным доме. Грамада была зарэгістравана 30 красавіка 1993 годаХрам святых апостолов Петра и Павла г. п. Сураж Витебского района.

У лістападзе 1996 года праваслаўныя веруючыя сабралі грошы і выкупілі ў раённага спажывецкага таварыства мэблевы магазін, каб перабудаваць яго пад царкву. У 2009 годзе будаўнічыя работы былі завершаны.

Літаратура Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорус. Правосл. Церковь, 2009. — 153 с. Витебский район / текст: Н. Пивовар, Л. Никитина; фото: С. Плыткевич, Д. Жаворонков; ред. Наталья Плыткевич. — Минск : Рифтур, 2014. — 48 с. Свята-Петра-Паўлаўская царква // Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.]; уклад. М. В. Півавар. — Мінск : Паркус плюс, 2008. — С. 281.

Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:Сураж (Віцебскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебскага раёна Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла Катэгорыя:2009 год у Беларусі