Таццяна Міхайлаўна Казлова (, г. Тэрмез, Сурхандар’інская вобласць, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. З 1970 г. — старшы архітэктар у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): навучальна-лабараторны корпус № 11 Беларускага політэхнічнага інстытута (1970—1980), комплекс будынкаў УНДІТІМЖ (1975—1985), піянер-лагер-база адпачынку Дзяржбуда БССР (1980—1985), пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Таксімо, БАМ (1985-87).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска