Зінаіда Іванаўна Конаш (нар. , в. Паршні, , Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працуе галоўным архітэктарам праектаў у Віцебскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў г. Віцебск.
Творчасць
У складзе аўтарскіх калектываў распрацавала праекты жылых, гандлёвых, відовішчных, культурна-бытавых будынкаў — у Віцебску, Полацку, Новалукомлі, шаснаццаціпавярховы жылы дом па вуліцы Генерала Белабародава, 5 (сааўтар У. Зубкоў) з кінатэатрам «Беларусь», карпусы педагагічнага інстытута (сааўтар У. Зубкоў).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя