У Віцебскім раёне дзейнічае 36 устаноў адукацыі, з іх 14 устаноў дашкольнага выхавання, аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Установы сярэдняй адукацыі раёна наведваюць 3202 чалавекі, дашкольнага выхавання — 1195. У сістэме адукацыі Віцебскага раёна працуе 1206 педработнікаў.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна, Віцебскае кадэцкае вучылішча ў п. Лужасна, а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Асноўнай задачай адукацыйных устаноў раёна з’яўляецца забеспячэнне яго якасці, стварэнне ўмоў, якія гарантуюць навучэнцам комплекснае развіццё, якое дазволіць ім быць паспяховымі ў жыцці. Педагічныя кадры раёна вырашаюць задачы павышэння якасці праз развіццё профільнага навучання на трэцяй прыступцы агульнай сярэдняй адукацыі і дапрофільнай падрыхтоўкі, удасканальвання адукацыйнага асяроддзя, прымянення інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, стварэння ўмоў для ўсебаковага развіцця адораных і таленавітых дзяцей, павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Адукацыйная прастора раёна прадстаўлена наступным чынам: 9 сярэдніх школ, 2 яслі-сад-сярэднія школы, 5 базавых школ, 3 яслі-сад-базавыя школы, 1 дзіцячы сад-пачатковая школа, 14 устаноў дашкольнай адукацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Агульная сярэдняя адукацыя: Акцябрская сярэдняя школа; Альгоўская яслі-сад-базавая школа; Бабініцкая сярэдняя школа; Варонаўская сярэдняя школа; Вымнянская дзіцячы сад-сярэдняя школа; Даўжанская сярэдняя школа; Замастоцкая базавая школа; Запольская базавая школа; Капцянская базавая школа імя Героя Савецкага Саюза Г. С. Грыгор’ева; Кіраўская сярэдняя школа; Курынская дзіцячы сад-базавая школа; Лужаснянская базавая школа; Мазалаўская сярэдняя школа; Ноўкінская сярэдняя школа; Палудзетскаўская дзіцячы сад-пачатковая школа; Сасноўская дзіцячы сад-базавая школа; Старасельская сярэдняя школа; Суйкаўская базавая школа; Суражская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова; Янавіцкая сярэдняя школа.

Дашкольная адукацыя: Акцябрскі яслі-сад; Бабініцкі дзіцячы сад; Варонаўскі дзіцячы сад; Даўжанскі яслі-сад; Заронаўскі дзіцячы сад; Капцянскі дзіцячы сад; Кіраўскі яслі-сад; Лужаснянскі яслі-сад; Мазалаўскі яслі-сад; Ноўкінскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці; Старасельскі дзіцячы сад; Тулаўскі яслі-сад; Хайсоўскі яслі-сад; Янавіцкі яслі-сад.

Прафесійна-тэхнічная адукацыя: ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча ў п. Лужасна»

Сярэдняя спецыяльная адукацыя: Аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

Пазашкольная адукацыя: ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі».

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы: ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Літаратура Далжанкоў, У. Ф. Лужаснянскі аграрны каледж / У. Ф. Далжанкоў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 663—665. Мезенцаў, У. І. Адукацыя / У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 661—665.

Спасылкі Аддзел па адукацыі Віцебскага райвыканкама

Катэгорыя:Віцебскі раён Віцебскі раён