Іван Трафімавіч Каробкін (, в. Кварцяны, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі інжынер па землеўпарадкаванні.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1950 годзе. З 1950 па 1976 гады працаваў інжынерам, старшым інжынерам, кіраўніком сектара, начальнікам аддзела ў БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1963 года.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты планіроўкі і забудовы пасёлкаў торфабрыкетных заводаў Гацук імя Дзяржынскага, Лашанскае, Усяж, Усяж Вук (1953—1955), сельскіх населеных пунктаў калгасаў і саўгасаў БССР (1955—1973), Баранавіцкага і Слуцкага адкормачнікаў (1969—1977), рабочыя чарцяжы эксперыментальна-паказальных пасёлкаў калгасаў імя Калініна, «Чырвоная змена», саўгасаў «Камуніст», імя Леніна, «Малеч» (1967—1973), праекты планіроўкі і рабочыя чарцяжы забудовы пасёлкаў калгасаў «Гвардыя», імя Дзімітрава, «Кірава», «Аснежыцкі», «Савецкая Беларусь» (1960—1973), птушкафабрык Баранавіцкай, Гродзенскай, 1-й Мінскай, Смалявіцкай (1961—1973).
Аўтар публікацый па пытаннях планіроўкі і забудовы сёлаў БССР, у т.л. кнігі «З досведу планіроўкі сельскіх населеных пунктаў БССР» (Мінск, 1959).
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім раёне