Карпаратыўная калекцыя Белгазпромбанка — збор твораў мастацтва Белгазпрамбанка, які налічвае больш за 100 артэфактаў. Ядро калекцыі складаюць творы мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі. Калекцыя фарміруецца ў рамках рэалізацыі нацыянальнага гісторыка-культурнага праекта «Арт-Беларусь». 35 экспанатаў збору ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Пачатак фарміравання калекцыі быў пакладзены ў 2011 годзе, калі Белгазпрамбанк у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА (тагачасны старшыня камісіі — Уладзімір Шчасны) набыў у Надзін Нешавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг., шэраг твораў Пінхус Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрага Царфіна — мастакоў Парыжскай школы яўрэйскага паходжання, якія нарадзіліся на Беларусі.
Далейшае папаўненне калекцыі банк ажыццяўляў праз пакупкі на сусветных аўкцыёнах («Крысціс», «Сотбіс», «Артк’юрыал», «Макдугалс») і ў прыватных уладальнікаў. У 2012 годзе на таргах «Крысціс» у Лондане Белгазпрамбанк набыў працы Марка Шагала «Закаханыя» (1981) і Хаіма Суціна «Вялікія лугі ў Шартры з віядукам» (каля 1934) — першыя ў Беларусі арыгінальныя жывапісныя творы гэтых сусветна вядомых мастакоў. Аднак, найбольш каштоўным набыццём Белгазпрамбанка стала карціна Суціна «Ева», набытая на аўкцыёне «Сотбіс» у 2013 годзе за 1 805 000 долараў — самы дарагі мастацкі твор, набыты за гады незалежнасці Беларусі.
У 2018 годзе ў Беларусі з’явілася трэцяя праца Суціна — палатно «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн». Партрэт набыты банкам у Вялікабрытаніі за £ 359 тыс.
Мастакі калекцыі
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі Леон Індэнбаўм Міхаіл Кікоін Пінхус Крэмень Восіп Любіч Аскар Мешчанінаў Хаім Саламонавіч Суцін Восіп Цадкін Файбіш-Шрага Царфін Марк Шагал
Аўтары, блізкія да мастакоў Парыжскай школы Леон Бакст Рыгор Глюкман Дзмітрый Сцялецкі
Аўтары праекта «Арт-Беларусь» Валянцін Ваньковіч Сімяон Полацкі Рыгор Баброўскі
Выставы Дата правядзенняНазва выставыМузейГорадКраінаверасень 2012 — студзень 2013Мастакі Парыжскай школы з БеларусіНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьМінскБеларусьлюты 2013 — красавік 2013Мастакі Парыжскай школы з БеларусіПалац Румянцавых — ПаскевічаўГомельБеларусьмай 2013 — ліпень 2013Мастакі Парыжскай школы з БеларусіВіцебскі мастацкі музейВіцебскБеларусьмарт 2014 — ліпень 2014Дзесяць стагоддзяў мастацтва БеларусіНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьМінскБеларусьверасень 2014 — лістапад 2014Мастакі Парыжскай школы з БеларусіВіленская карцінная галерэяВільнюсЛітвакастрычнік 2015 — лістапад 2015Восеньскі салон з БелгазпрамбанкамПалац мастацтваМінскБеларусьлюты 2016 — красавік 2016Час і творчасць Леона БакстаНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьМінскБеларуськрасавік 2016 — чэрвень 2016Час і творчасць Леона БакстаВіленская карцінная галерэяВільнюсЛітваліпень 2016 — кастрычнік 2016Час і творчасць Леона БакстаМастацкі музей «Рыжская біржа»РыгаЛатвія
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Калекцыі Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Мастацтва Беларусі Катэгорыя:Белгазпрамбанк