Мануэль дэ Фа́лья (; — ) — іспанскі кампазітар і піяніст; адзін з вядучых дзеячаў нацыянальнага адраджэння (Рэнасім’ента).
Біяграфічныя звесткі Вучань Ф. Педрэля (кампазіцыя), Х. Трага (фартэпіяна). У 1907—1914 гадах жыў у Парыжы, зблізіўся з імпрэсіяністамі. У 1940 годзе эмігрыраваў у Аргенціну.
Творчасць Творчасць Мануэля дэ Фальі абагульніла рэгіянальныя асаблівасці нацыянальнага фальклору, традыцыі іспанскай музыкі эпохі Рэнесансу і барока і стала вяршыняй іспанскай сучаснай музыкі. Найбольш вядомыя творы: опера «Кароткае жыццё» (паст. 1913), лялечная опера «Балаганчык маэстра Педра» (паст. 1923), балеты «Любоў-чараўніца» (паст. 1915) і «Трохвуголка» (паст. 1919), сюіта для фпартэпіяна з аркестрам «Ночы ў садах Іспаніі» (1915), 7 народных іспанскіх песень.
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары Іспаніі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Іспаніі