Нінэль Сяргееўна Краўкова (, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, брыгады ў Мінскпраекце, з 1979 года — кіраўнік сектара, брыгады, галоўны спецыяліст аддзела Дзяржэкспертызы ў Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Сурганава (1963), у мікрараёне Зялёны Луг-4 (1965—1968), Палац мастацтваў (1970), комплекс інтэрнатаў (1971—1978) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя