Ігар Аўрунін (16 ліпеня 1957, Гомель, Беларусь — 7 студзеня 2020, Ашдод, Ізраіль) — савецкі і ізраільскі лёгкаатлет. Майстар спорту міжнароднага класа.

Жыў у Каўнасе (Літва), удзельнічаў у розных ўсесаюзных спаборніцтвах. 25 жніўня 1983 года ў Кіеве ўсталяваў асабісты рэкорд у штурханні ядра 20.68 м, 8 мая 1984 года ў Вільнюсе — асабісты рэкорд у кіданні дыска 67.14 м.

Рэпатрыяваўся ў Ізраіль у 1990 годзе. Ён усталяваў ізраільскі рэкорд у кіданні дыска 1 чэрвеня 1991 года (62,24 м) і ў штурханні ядра 22 чэрвеня 1991 года (19,09 м)Лёгкая атлетика: Энциклопедия. / Под ред. В. В. Балахничева. — М.: Человек, 2012. — Том 1. А-Н. — С. 301..

Рэкорд Ігара Аўруніна ў кіданні дыска не пабіты да гэтага часу. Нацыянальнае дасягненне Ігара Аўруніна ў кіданні ядра было пабіта толькі ў 2018 годзе: Ітамар Леві паказаў вынік 19 метраў і 36 сантыметраў, перакрыўшы ранейшы рэкорд Ігара Аўруніна на 27 сантыметраў. Ігар Аўрунін двойчы выйграваў чэмпіянат Ізраіля па кіданні дыска (1991, 1992), чатыры разы першынстваваў на такіх турнірах у спаборніцтвах кідальнікаў ядра (1991, 1992, 1995, 1996).

Сын — баскетбаліст Артур Аўрунін. Дачка, Ангеліна Аўруніна — чэмпіёнка Ізраіля па кіданні дыска.

Спасылкі Ігар Аўрунін на сайце World Athletics

Катэгорыя:Штурхальнікі ядра СССР Катэгорыя:Кідальнікі дыска СССР Катэгорыя:Лёгкаатлеты Ізраіля