Трафім Раманавіч Су́рта — магілёўскі летапісец канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя, першы аўтар Магілёўскай хронікі.
Біяграфія Быў купецкім старастам, неаднагазова абіраўся лаўнікам у магістрат. Цікавіўся гісторыяй Расіі і Польшчы. Належаў да патрятычна настроенай гарадской арыстакратыі, прытрымліваўся памяркоўных поглядаў.
Верагодна недзе ў 1660—1670 гадах Трафім Сурта распачаў свае запісы гістарычных падзей у Магілёве і сумежных землях. 29 мая 1693 года ён зрабіў, як яму меркавалася, апошні запіс, але насамрэч давёў хроніку да лета 1701 года. Запіс 1693 года выглядаў наступным чынам:
З восені 1709 года хроніку пачынай весці пераемнік Сурты — рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 года) Юрый Трубніцкі.
Летапіс, распачаты Суртам, з’яўляецца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі Беларусі.
Літаратура Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.
Спасылкі Магілёў. Краязнаўства // УК ЦСДПБ г. Магілёў
Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Храністы Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Магілёўскі магістрат Катэгорыя:Лаўнікі магілёўскія