Венге́рская мо́ва (magyar nyelv) — мова фіна-ўгорскай сям’і, разам з мансійскай і хантыйскай мовамі складае яе ўгорскую (венгерскую) групу. У Еўропе аддалена роднаснымі мовамі ёсць фінская і эстонская. Характарызуецца ўнікальнай фанетыкай галосных.

Акрамя Венгрыі распаўсюджана ў Закарпацкай вобласці Украіны, у месцах кампактнага пражывання венгерскай меншасці ў Сербіі (Ваяводзіна), Румыніі (Трансільванія), Славакіі, Харватыі, Славеніі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 14 млн чалавек.

Спасылкі

Катэгорыя:Угорскія мовы * Катэгорыя:Мовы Аўстрыі Катэгорыя:Мовы Румыніі Катэгорыя:Мовы Сербіі Катэгорыя:Мовы Славакіі Катэгорыя:Мовы Славеніі Катэгорыя:Мовы Украіны Катэгорыя:Мовы Харватыі Катэгорыя:Венгры