Іван Іосіфавіч Ляўко (, в. Каралішчавічы, Менская губерня — ?) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1979).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1953 годзе. Працаваў старшым інжынерам, начальнікам аддзела, намеснікам старшыні Дзяржбуда БССР, дырэктарам Мінскпраекта, першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, з 1981 года — намеснік старшыні Праўлення СА БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 г. Член КПСС з 1948 г. Пражываў у Мінску.

Дзейнасць Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Мінска (1965, 1982), зрабіў значны ўнёсак у жыллёва-грамадзянскае будаўніцтва, укараненне індустрыяльных метадаў будаўніцтва, ва ўдасканаленне метадаў буйнапанэльнага домабудавання ў Мінску.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, дзвюма Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1978, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку праектаў і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Інжынеры-будаўнікі Беларусі