Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату — мемарыяльны комплекс каля вёскі Харошава Ржэўскага раёна Цвярской вобласці паблізу федэральнай аўтамабільнай трасы М9 Масква — Рыга.
Гісторыя Мемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў баях пада Ржэвам у 1942—1943 гадах.
Створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы, Мінкультуры Расіі і ўрада Цвярской вобласці.
30 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у адкрыцці мемарыялаЛукашэнка прыняў удзел у адкрыцці Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату .
Апісанне Цэнтральным аб’ектам комплексу з’яўляецца 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане.
У комплекс уваходзіць музейна-гістарычны павільён. Музей аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, з дапамогай якога наведвальнікі могуць азнаёміцца з фатаграфіямі, франтавымі пісьмамі, апавяданнямі, успамінамі ўдзельнікаў Ржэўскай бітвы.
Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Катэгорыя:Каласальныя статуі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Расіі