Анатоль Яфімавіч Жу́раў ( — ) — вучоны, гісторык, доктар гістарычных навук (1967), прафесар (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гомель. Скончыў сярэднюю школу і ў 1939 годзе паступіў на філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў цяжка паранены. У 1944—1947 гадах вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1946 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б). У 1946 годзе ён абіраецца сакратаром Гомельскага абласнога камітэба ЛКСМБ. У 1948—1955 гадах на пасадзе загадчыка кафедры ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце. У 1955—1961 гадах — дацэнт кафедры гісторыі КПСС Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1961—1966 гадах загадчык кафедры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, з 1967 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1972 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце.
Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя працы вучонага па гісторыі Ленінскага камсамола Беларусі, гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, ролі і гісторыі моладзі ў будаўніцтве новага грамадства, ролі партыі бальшавікоў у стварэнні камсамола. Кіраваў падрыхтоўкай 14 кандыдатаў навук.
Аўтар больш за 80 навуковых і метадычных прац. Сярод апублікаванага: Комсомол — нашей доблестной партии сын. — Мн., 1960. (у сааўтарстве); В боях рождённый. Краткий очерк истории комсомола Белоруссии. — Мн., 1967.; Под руководством партии. Деятельность КПБ по созданию и руководству комсомолом Белоруссии. 1917—1925 гг. — Мн., 1970.; Художественная литература в курсе истории КПСС. Метод. пособие / А. Е. Журов. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Университетское, 1984. — 150 с.
Быў членам Рэспубліканскага таварыства «Веды», членам навуковых саветаў па абароне дысертацый.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1970).
Літаратура
Баландин, К. И. Журов А. Е. — «Комсомольский» профессор / К. И. Баландин // Юбилейный сборник научных трудов работников кафедры «История, мировая и отечественная культура» Белорусского национального технического университета: к 60-летию кафедры «История, мировая и отечественная культура» / под ред. В. А. Божанова, С. В. Боголейши. — Минск : БНТУ, 2016. — С. 21—23.
Спасылкі Баландин, К. И. Журов А. Е. — «Комсомольский» профессор / К. И. Баландин // Юбилейный сборник научных трудов работников кафедры «История, мировая и отечественная культура» Белорусского национального технического университета: к 60-летию кафедры «История, мировая и отечественная культура» / под ред. В. А. Божанова, С. В. Боголейши. — Минск : БНТУ, 2016. — С. 21—23. Журов Анатолий Ефимович // Знаменитые люди Гомельщины Журов Анатолий Ефимович // История БГУ Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС Катэгорыя:Выкладчыкі навучальных устаноў Оршы Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Выкладчыкі Аршанскага настаўніцкага інстытута