Паласатая плямістасць лісця збожжавых — збожжавых, выкліканае відам (syn. Helminthosporium gramineum, Drechslera tritici-repentis, Drechslera graminea). Па ранейшай навуковай назве грыбковага патагену ў крыніцах таксама сустракаецца пад назвай паласаты гельмінтаспарыёзБуга С. Ф. . — С. 30.

Сімптомы і шкоднасць Гэта звычайнае захворванне збожжавых, якое часцей сустракаецца ў раёнах іх вырошчвання з прахалодным і вільготным кліматам. Упершыню з’явілася ў 1980-я гады. З ХХ стагоддзя яго шкоднасць пастаянна павялічваецца. Высокая ступень выяўленасці гэтай хваробы назіралася ў Польшчы ў 1990-я гады.

Хвароба развіваецца галоўным чынам на пшаніцы, жыце і трыцікале. Можа прывесці да страт ураджайнасці да 5-50 %. З’яўляецца рэдка і ў нізкай ступені на ячмені. Можа пашкоджваць . Захворванне развіваецца ў асноўным вясной і восенню.

Сімптомы Першыя сімптомы з’яўляюцца на самых старых (ніжніх) лістах, потым паступова хвароба захоплівае ўсё вышэйшае і вышэйшае лісце. Сімптомамі з’яўляюцца бледна-жоўтыя плямы лінзападобнай або няправільна авальнай формы, акружаныя аблямоўкай, якія потым падаўжаюцца і становяцца светла-карычневымі. Часам плямы не маюць межаў, альбо адбываецца толькі хлароз. Часта назіраецца невялікі у сярэдзіне плямы. Пры высокай інтэнсіўнасці хваробы плямы зліваюцца паміж сабой, і заражаны ліст адмірае. На плямах можа назірацца аліўкава-буры канідыяльны налёт грыба. Плямістасць асабліва праяўляецца ў перыяд цвіцення і налівання зерня. Лісце расшчапляецца, засыхае і адмірае. Ва ўспрыімлівых сартоў міцэлій грыба дыфузны, развіваецца ў тканках расліны, захоўваецца таксама ў зерні, пры прарастанні якога разбураюцца зародкавыя карані. Расліны ўстойлівых сартоў пашкоджваюцца месцамі, грыбніца ў зародак не пранікае, яго каранёвая сістэма здаровая.

Эпідэміялогія Збуджальнік зімуе на раслінных рэштках, на заражаным збожжы, на дзікіх травах і на азімых. Вясной на іх развіваюцца . Палавыя споры (аскаспоры), якія яны вырабляюць, выклікаюць . Іх нясе вецер. На працягу вегетацыйнага перыяду на заражаных раслінах ствараюцца . Яны разносяцца ветрам і з’яўляюцца крыніцай , распаўсюджваючы хваробу.

Від можа развівацца пры шырокім дыяпазоне тэмператур. Аднак для заражэння раслін патрэбен даволі працяглы вільготны час. Неабходны для лісця складае 12-24 гадзіны, у залежнасці ад успрымальнасці дадзенага сорту збожжавых да гэтага захворвання. Спораваму прарошчванню спрыяюць таксама высокія тэмпературы — 20-28 o C. Пры спрыяльных для ўзбуджальніка умовах перыяд хваробы складае 3-8 дзён.

Меры аховы Хвароба прадухіляецца альбо абмяжоўваецца такімі мерамі:

якасны збор рэшткаў ураджаю выкарыстанне агратэхнічных метадаў лячэння для паскарэння раскладання рэшткаў раслін вырошчванне сартоў, менш схільных да захворвання пры вырошчванні адчувальных сартоў выкарыстанне не збожжавых .

Такія метады лячэння могуць ліквідаваць хваробу або значна паменшыць яе. Аднак, калі патрабуецца хімічная абарона, варта выкарыстоўваць хлоранітрылавыя (), трыязолавыя (), (), імідазолавыя () . Апырскванне ажыццяўляецца галоўным чынам у фазе флагавага ліста, а пры масавым з’яўленні хваробы — яшчэ раней.

Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні пшаніцы Катэгорыя:Захворванні ячменю Катэгорыя:Захворванні жыта Катэгорыя:Захворванні трыцікале