Міхаіл Мікітавіч Дойлін (, в. Свяча, Віцебская губерня — ) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 15 мая 1916 года ў в. Свяча Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і.

У 1935 годзе працаваў шафёрам, потым служыў у Чырвонай Арміі. З 1940 года — на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Баляхоўскага райкама кампартыі Украіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба стралковага палка, быў цяжка паранены. З 1945 года — на партыйнай і гаспадарчай рабоце: сакратар Сенненскага, потым — другі і першы сакратар Коханаўскага райкамаў КПБ. У 1956—1958 гадах — першы сакратар Лёзненскага райкама партыі, узначальваў упраўленне Дзяржстраха па Віцебскай вобласці, з 1960 года працаваў інжынерам у абласным аўтатранспартным упраўленні.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам Рэвізійнай камісіі Камуністычнай партыі Беларусі, членам абкама КПБ.

Памёр 18 чэрвеня 1983 года.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн «Знак Пашаны».

Літаратура Міхаіл Мікітавіч Дойлін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 411.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ