Валерый Пятровіч Мусіенка (, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1975 годзе. З 1975 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП паўночнага берага курорта Нарач (1976), Коласаўскага мемарыяльнага заказніка (1981), ТЭА новага экскурсійнага маршруту па гістарычных помніках Мінска і яго наваколляў (1978), карэктура генплана Барысава (1979), перспектыўная схема развіцця турызму БССР (1983), ПРП Барысаўскага (1984), Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага (1985) раёнаў.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі