thumb|Басейн Амазонкі Мадэйра () — рака ў Балівіі і Бразіліі, правы прыток Амазонкі.
Даўжыня ракі разам з Мамарэ 3230 км, плошча вадазбору 1391 тыс. км². Сярэдні расход вады 30,5 тыс. м³/с (21,8 тыс. м³/с). Вытокі Мадэйры — рэкі Мамарэ і Бені ў Андах. Рака ў верхнім цячэнні агінае Бразільскае пласкагор’е, утвараючы парогі і вадаспады. Ад горада Ворту-Велью пераважна цячэ па Амазонскай нізіне. асноўныя прытокі: Абакашыс, Жыпарана, Абуна
Рэгулярнае суднаходства ад вусця да горада Порту-Велью (1060 км).
Каля ракі гарады Порту-Велью, Умайта, Манікарэ.
Літаратура — С. 494.
Спасылкі International Rivers
Катэгорыя:Рэкі Балівіі Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Прытокі Амазонкі