Леанора Сямёнаўна Гі́ткіна (нар. , Менск) — урач, вучоны ў галіне неўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1999).
Біяграфія Нарадзілася ў Менску. У 1947 годзе скончыла школу, у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953—1959 гадах працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1959 года ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). У 1961 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Займала пасады асістэнта, дацэнта, прафесара, і з 1975 да 1999 года — загадчыка кафедры медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі.
У 1999 годзе ўвайшла ў склад Міжведамаснай медыцынскай камісіі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь 18 января 1999 г. № 32 «О медицинском обследовании и освидетельствовании руководящих работников государственных органов, должности которых включены в кадровый реестр Главы государства Республики Беларусь».
Навуковая дзейнасць Л. С. Гіткінай належаць навуковыя працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хваробах, медыка-сацыяльнай экспертызе, інваліднасці і рэабілітацыі. Апублікаваны 11 манаграфій і больш за 200 артыкулаў.
Сярод апублікаванага: Вертебрально-базилярные инсульты. — Мн., 1977. (разам з І. П. Антонавым). Врачебно-трудовая экспертиза : Пособие для врачей лечеб. учреждений / Л. С. Гиткина, Т. А. Гуринович, М. М. Хомич. — Мн.: Беларусь, 1981.
Сааўтар патэнта "Лечебное средство диуретического действия и нормализующее кислотно-щелочное равновесие внутриклеточной жидкости при острых вестибулярных нарушениях «Трисамин»Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента .
Узнагароды і званні Значок «Выдатніку аховы здароўя» (1968). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1979). Ганаровая грамата УЦСПС (1986). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь. Прэмія Акадэміі медыцынскіх навук СССР імя У. М. Бехцерава (1978, разам з І. П. Антонавым, В. Б. Шалькевічам і І. А. Склютам).
Літаратура
Спасылкі Гиткина Леонора Семёновна // Сайт БелМАПА
Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь