Тамара Рыгораўна Авечка (, в. Матыкалы, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — архітэктар, старшы архітэктар, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: праекты планіровак зон адпачынку Стоўбцы (1977), Сонічы (1979), Масты (1982); у аўтарскім калектыве: ПДП заходняга і паўночнага берагоў курорта Нарач (1976), ТЭА новага экскурсійнага маршруту па гістарычных і прыродных помніках Мінска і яго наваколляў (1978), генеральная схема развіцця і размяшчэнні зон адпачынку і курортаў БССР (1979, дыплом ВДНГ БССР), схема размяшчэння зон адпачынку мясцовага значэння Гродзенскай вобласці (1980), ПДП Коласаўскага мемарыяльнага заказніка (1981).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі