Уладзі́мір Міха́йлавіч Сямё́наў (нар. , Іванава, РСФСР) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1959), Акадэмію грамадскі навук пры ЦК КПСС (1981).
У 1959—1962 гадах працаваў на Мінскім трактарным заводзе, з 1962 года на камсамольскай і партыйнай рабоце. У 1972—1974 гадах першы сакратар Гродзенскага гаркама КП Беларусі, у 1974—1989 гадах сакратар Гродзенскага абкама КП Беларусі, у 1989—1991 гадах 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КПБ.
У 1989—1991 гадах — народны дэпутат СССР. Пасля 1991 года стаў сустаршынёй Партыі камуністаў БеларусіПолитические партии Беларуси… — Мн., 2003. — С. 34—36..
Член КПСС з 1963 года. Член ЦК КПСС (1990—1991).
Літаратура
Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары Гродзенскага гаркама КПБ Катэгорыя:Сакратары Гродзенскага абкама КПБ