Гімн Беларусі — адзін з сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. Музыку гімна Беларусі напісаў Несцер Сакалоўскі. У 1955 годзе яго музычная кампазіцыя была зацверджана для гімна Беларускай ССР. Тэкст, напісаны Міхасём Клімковічам, пачынаўся са слоў Мы, беларусы, як і цяперашні. У 2002 годзе Уладзімір Карызна перапрацаваў верш Клімковіча: прыбраў спасылкі на Расію, Леніна і камуністычную партыю.

Гісторыя

Неафіцыйныя гімны У пачатку ХХ стагоддзя неафіцыйным гімнам — сімвалам адраджэння Беларусі — быў Беларускі гімн. Гэта быў верш А хто там ідзе? Янкі Купалы, да якога Людамір Міхал Рагоўскі напісаў музыку. У дваццатыя гады гімнам лічылася песня з 1919 году Мы выйдзем шчыльнымі радамі паэта Макара Краўцова і кампазітара Уладзіміра Тэраўскага. Гімн быў шырока распаўсюджаны ў Заходняй Беларусі. Спявалі яго таксама падчас нямецкай акупацыі. Па сённяшні дзень застаецца гімнам беларусаў — прыхільнікаў урада Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі. У 1943 годзе Наталля Арсеннева напісала ўзвышаны верш-малітву Магутны Божа, чатыры гады пазней Мікола Равенскі стварыў для яго музыку. Песня стала рэлігійным і патрыятычным гімнам, які спяваецца на заканчэнне нацыянальна-культурных мерапрыемстваўЗ. Пазняк, Беларускія гімны, «Старонкі гісторыі» 23 (2005) nr 3..

Гімн БССР У міжваенны перыяд, з 1922 года, афіцыйным гімнам Беларусі быў Інтэрнацыянал, перакладзены на рускую мову і абавязковы ва ўсім Савецкім Саюзе. У 1943 годзе, калі міжнародная абстаноўка прымусіла Іосіфа Сталіна да зменаў ідэалагічнай асновы з мэтай умацавання супрацоўніцтва з саюзнікамі супраць нацысцкай Германіі, было прынята рашэнне стварыць новы гімн Савецкага Саюзу, які быў зацверджаны 15 сакавіка 1944 годаИ. И. Кондрашин, В. Н. Пономарёв, О Государственном гимне России, у: Памятка гражданина России..

У красавіку 1944 года ў Маскве пачаліся працы над стварэннем гімнаў рэспублік Савецкага Саюза, у тым ліку і БССР. 9 красавіка 1945 года ў Мінску быў праведзены конкурс, у якім удзельнічала адзінаццаць паэтаў і чатырнаццаць кампазітараўВ. Скалабан, С. Крапивин, Гимн, раскрывшиися в оттепель, «Советская Белоруссия» 13.09.2005.. Перамагла песня Шуміць наша слава кампазітара Анатоля Багатырова і паэтаў Кандрата Крапівы і Петруся БроўкіВ. Скалабан, Когда авторы будут вскрыты…, «Советская Белоруссия» 06.01.2001.. Нягледзячы на перамогу, песня не атрымала статус нацыянальнага гімна БССРПочему создание и утверждение Государственного гимна БССР растянулось на 11 лет // TUT.BY 24 октября 2015..

Першая версія песні Мы — беларусы ў кампазіцыі Несцера Сакалоўскага на словы Міхаіла Клімковіча, напісаная ў 1944 годзе, таксама была прадстаўлена на разгляд журы, аднак не прайшла ў фінал спаборніцтваў, імаверна, з дзвюх прычын: Міхаіл Клімковіч афіцыйна не ўдзельнічаў у працах над стварэннем нацыянальнага гімну, таму што знаходзіўся на акупаванай немцамі тэрыторыі, а Несцер Сакалоўскі — хоць быў таленавітым кампазітарам — ня меў вышэйшай музычнай адукацыі. У 1949 годзе кампазітар стварыў другі варыянт мелодыі песні.

Праца над устанаўленнем гімна БССР трывала амаль дзесяцігоддзе. 24 верасня 1955 года Прэзідыум Вярхоўнага Савету БССР зацвердзіў тэкст і музыку гімна рэспублікі. У 1956 годзе спецыяльная камісія цалкам перарабіла тэкст, прыбраўшы з яго згадкі пра Сталіна.

Гімн Рэспублікі Беларусь Пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 годзе беларускі ўрад не адразу зацвердзіў новы дзяржаўны гімн, хоць у 1991—1992 гадах аўтар гімнаў некалькіх гарадоў і арганізацый Беларусі, старшыня Беларускага саюза кампазітараў, Ігар Лучанок, прапанаваў на гімн песню Радзіма Беларусь, якую напісаў з паэтам Леанідам Дранько-МайсюкомИ. Лученок, В Государственном гимне Беларуси четыре ошибки!, news.21.by.. Улада тлумачыла, што патрэбны час, неабходны для нармалізацыі новага парадку і вызначэння кірунку развіцця дзяржавыНекоторые аспекты гражданско-патриотического воспитания в условиях сельского социума, ред. С. А. Хвалько, Жуховичи 2010, с. 40-46.. У гэтым перыядзе выкарыстоўваўся нацыянальны гімн савецкай эпохі ў выкананні інструментальнымP. Kasaty, The National Anthem of Belarus , A Belarus Miscellany..

Конкурс на новы гімн Беларусі быў абвешчаны 3 студзеня 2002 года. Да журы ўвайшлі міністры культуры і інфармацыі, прадстаўнікі парламента, навукоўцы, дзяржаўныя служачыя, музыканты і кампазітары. Старшынёй журы быў віцэ-прэм’ер-міністр Уладзімір Дражын. Падчас нарадаў прэзідэнт Саюза беларускіх пісьменнікаў, Вольга Іпатава, выказала меркаванне, што пераважыць музыка гімна БССР, а словы папярэдняга гімна будуць «пераніцованыя»Е. Данейко, Перелицовка, «Известия» 07.06.2002.. Першапачаткова з прапановамі перарабіць тэкст гімна БССР звярнуліся да сваякоў Міхася Клімковіча, але яны выступілі катэгарычна супраць.

7-9 чэрвеня 2002 года дзяржаўныя СМІ трансліравалі па некалькі разоў у дзень пяць патэнцыйных гімнаў Беларусі: Радзіма мая дарагая паэта Алеся Бачылы і кампазітара Уладзіміра Алоўнікава, Гімн Жыве Беларусь! (Красуй, Беларусь!) паэта Леаніда Пранчака і кампазітара Васіля Раінчыка і тры ўтворы паэтаў Дзмітрыя Марозава, Івана Карэнды і Уладзіміра Карызны. Апошні перапісаў текст гімна БССР, пакінуўшы з яго ў сваёй працы некалькі радкоў.

Падчас трансляцыі ў СМІ пяці выбраных утвораў праводзілася інтэрактыўнае апытаннеА. Фролов, Старая мелодия Государственного гимна с новыми словами вполне соответствуют переживаемому страной трагическому периоду отечественной истории , «Ньюс-Релиз» 11.06.2002.. На працягу трох дзён прагаласавала больш за 118 тысяч чалавек, з якіх больш за 50 тысяч выбрала Мы — беларусыЛ. Маслюкова, Конкурс гимна: решающее мнение, «Советская Белоруссия» 12.06.2002.. 10 чэрвеня 2002 года камісія абвясціла пераможцу конкурсу. Камісія прыйшла да высновы, што музыка да гімна, напісаная Несцерам Сакалоўскім у 1955 годзе, лепш за ўсё адлюстроўвае гістарычную пераемнасць беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю і павагай некалькіх пакаленняў беларусаўГосударственные символы , Belarus.by.. Лепшым быў прызнаны тэкст, прадстаўлены У. Карызнам, які перапрацаваў верш да гімна БССР, але яго тэкст адлюстроўваў новыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя аспекты развіцця Беларусі, падкрэсліваў патрыятызм і працавітасць яе грамадзян і дружбу паміж народамі.

2 ліпеня 2002 года гімн быў ухвалены прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля зацвярджэння дзяржаўнага гімна Беларусі Міністэрства адукацыі пераслала да школ і ўніверсітэтаў рэкамендацыі, як перадаваць веды пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Вучні і студэнты на пазакласных занятках павінны асвоіць афіцыйныя веды аб нацыянальным гімне, які музыкай і словамі прадстаўлае дзяржаўную ідэалогію, адносіцца да гісторыі і палітычнай сістэмы, адлюстроўвае мэты рэспублікі, асноўныя характарыстыкі нацыі і яе вартасціРекомендации по использованию государственной символики в учреждениях образования 15 июля 2013 г., Национальный Институт Образования..

Прававая аснова

Канстытуцыя Беларусі У адпаведнасці з 19 артыкулам I раздзела Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімнКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь 27 лістапада 1996 г., Раздзел I, Асновы канстытуцыйнага ладу, Артыкул 19..

Указ ад 2 ліпеня 2002 года 2 ліпеня 2002 года ўказам «Аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў «Палажэнне аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь». Згодна з дакументам гімн з’яўляецца музычна-паэтычным творам, які выконваецца ў наступных варыянтах: аркестровым, харавым, аркестровым і харавым, ці іншым вакальным ці інструментальным. Гімн можна прайграваць з відэа- і аўдыё-носьбітаў, па радыё і тэлебачанні. У кожным выпадку гімн павінен выконвацца ў адпаведнасці з зацверджанымі тэкстам і музычнай рэдакцыяй.

Гімн Беларусі выконваецца ў наступных выпадках: падчас цырымоніі ўступлення на пасаду прэзідэнта — пасля прысягі, на адкрыцці і закрыцці сесій Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, падчас ўзняцця сцяга і іншых мерапрыемстваў дзяржаўнага ўзроўню. Згодна з дыпламатычным пратаколам гімн выконваецца падчас прывітання і развітання кіраўнікоў дзяржаў, якія наведваюць краіну з афіцыйным візітам, афіцыйных прадстаўнікоў замежжа, кіраўнікоў міждзяржаўных і міжурадавых арганізацый. Згодна з агульнавайсковымі і статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь гімн выконваецца пры правядзенні вайсковых рытуалаў. Можна прайграць гімн падчас цырымоніі адкрыцця помнікаў і мемарыяльных дошак, прысвечаных важным падзеям у гісторыі Беларусі, а таксама ў гонар вядомых дзяржаўных, палітычных, сацыяльных і ваенных, нацыянальных герояў, актывістаў, дзеячаў навукі і культуры; падчас адкрыцця і закрыцця ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам, пасяджэння дзяржаўных органаў, органаў мясцовага самакіравання і іншых арганізацый. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь трансліруецца кожны дзень у шэсць раніцы і апоўначы на дзяржаўным радыё і тэлебачанні. Падчас удзелу Рэспублікі Беларусь у афіцыйных мерапрыемствах за мяжой гімн Беларусі выконваецца ў адпаведнасці з правіламі, усталяванымі — з улікам традыцый дзяржавы — беларускім Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе праходзіць цырымонія. Падчас міжнародных спартыўных спаборніцтваў, арганізаваных у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, гімн выконваецца ў адпаведнасці з правіламі, усталяванымі спартыўнымі арганізацыямі. Падчас афіцыйных выкананняў гімна прысутныя павінны слухаюць яго стоячы, а мужчыны — без галаўных убораў. Невыкананне Палажэння з’яўляецца абразай нацыянальнага гімна і караецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 02.07.2002 № 350 «Аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь»..

Закон ад 17 мая 2011 года У адпаведнасці з 1 параграфам 7 артыкула Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» гімн не з’яўляецца аб’ектамі аўтарскага праваЗакон Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах» ..

Гімн Беларусі У першай страфе гімна калектыўны суб’ект — беларусы — прадстаўляецца мірнай супольнасцю, адданай радзіме, прыязнай, настойлівай, працавітай і вольнай. Другая страфа адносіцца да мінулага краіны: успамінаюцца выйграныя бітвы за свабоду і мірнае жыццё беларусаў. Апошняя страфа — гэта імператыў — дружба народаў, якая дае сілу. Гімн заканчваецца апастрофай да пераможнага штандара радасці, які павінен з гонарам узвіцца ў высі. Строфы раздзяляе прыпеў. Гэта зварот да Радзімы, які праслаўляе яе імя, братэрскі саюз народаў і жадае ёй росквіту і вечнай трываласці. Мы, беларусы — мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя…

Дружба народаў — сіла народаў — Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны — радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя…

Крытычня водгукі Ігар Лучанок знайшоў чатыры памылкі ў тэксце гімна: моўную, дзве арфаграфічныя і паэтычную. Лінгвістычная памылка заключаецца ў выкарыстанні ў беларускім тэксце рускага слова «імя» з націскам на першы склад. Па-беларуску націск павінен падаць на апошні склад. Арфаграфічныя памылкі — гэта няправільнае прымяненне літары Ўў: Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю. У адпаведнасці з беларускай арфаграфіяй Ўў не можна пісаць пасля зычных, косак і на пачатку сказу. У абодвух выпадках перад Ўў знаходзіцца коска. Гэтыя памылкі былі выпраўлены перад зацвярджэннем гімна Рэспублікі Беларусь: У бітвах за волю, бітвах за долю. Апошняя памылка датычыцца правілаў вершаскладання. Кожны другі радок трох строф верша мае па дзевяць складоў за выключэннем радка Сэр-цам ад-да-ны-я род-най зям-лі, які складаецца з дзесяці складоў.