Сяргей Гаўрылавіч Пінчук (нар. , Уручча, Мінскі раён) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1977 года — асістэнт, старшы выкладчык кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне (1976), гаража завода халадзільнікаў у Мінску (1977). Аўтар навуковых публікацый.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Мінска