Іосіф Вікенцьевіч Казло́ўскі (нар. ) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі і курорталогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1975).

Біяграфія Нарадзіўся на хутары Кунцаўшчына ( Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1962 годзе скончыў завочную аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыюКозловский Иосиф Викентьевич / Асабістая старонка на сайце ВДМУ. З 1973 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Да 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры шпітальнай хірургіі, з 1996 года — прафесар гэтай кафедры, з 1 верасня 2015 года — прафесар кафедры ўнутраных хвароб № 3.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка. Аўтар і сааўтар 189 публікацый і аўтар 3 навучальных дапаможнікаў. Сааўтар шэрагу патэнтаўБаза патэнтаў Беларусі .

Пад кіраўніцтвам І. В. Казлоўскага абаронены 6 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.

Сярод публікацый: Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных путей и печени // Клиническая медицина. 1971, № 2. Поликлиническая работа терапевта [Текст] / И. В. Козловский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1987. Болезни органов пищеварения: Диагностика, дифференциальная диагностика и лечение / И. В. Козловский. — Мн.: Беларусь, 1989. Современные аспекты клинической медицины: сб. науч. трудов / МЗ РБ, Витебский мед. ин-т; ред. коллегия : О.-Я. Л. Бекиш, А. А. Кирпиченко, И. В. Козловский и др. — Витебск, 1996.

Літаратура

Спасылкі Козловский Иосиф Викентьевич // Асабістая старонка на сайце ВДМУ

Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта