Леанард Іванавіч Ко́ршун (,  — ) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі, кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1988).

Біяграфія Л. І. Коршун нарадзіўся ў Полацку. У 1956 годзе скончыў гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і застаўся працаваць у ім на кафедры будаўнічай механікі. Займаў пасады дацэнта, у 1971—1980 гадах — загадчыка кафедры і адначасова ў 1977—1980 гадах — прарэктара па вучэбнай рабоце. У 1980—1995 гадах на пасадзе рэктара Брэсцкага політэхнічнага інстытута (Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт).

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па распрацоўцы матэматычных мадэлей, метадаў і алгарытмаў аптымізацыі стрыжнёвых канструкцый і вывучэнню заканамернасцей іх напружана-дэфармацыйнага стану пры сілавых уздзеяннях.

Сярод апублікаванага: Строительная механика: учебник для студентов вузов, обучающихся по специальности "Строительство" — Мн.: Вышэйшая школа, 1986. (разам з Я. П. Доўнарам).

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі. Коршун, Леанард Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук; механіка; 1932—1995) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История кафедры «Строительная механика»: побеседовали с Борисевичем Арсением Александровичем // times.bntu.by

Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Будаўнічая інжынерыя Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта