Iван Фаміч Хру́цкі (; , , Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер  — , маёнтак Захарнічы (каля Полацка), Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер ) — мастак, які дзейнічаў на тэрыторыі Расійскай Імперыі. Заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісеЛюдміла Вакар. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага // Віцебск.

Біяграфія Іван Хруцкі нарадзіўся 27 студзеня 1810 года ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Беларус<ref>Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.</ref>Ivan Khrutsky (анг.) . Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэя, па сканчэнні якога паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, дзе вучыўся 9 гадоў. Малады мастак быў залічаны вольным слухачом па класу партрэтнага і ландшафтнага жывапісу. Ён таксама пачаў браць урокі жывапісу ў Джорджа Доу (1781—1829), англійскага жывапісца, які працаваў у 1818—1828 гадах у Расіі.http://artmuseum.by/ru/vyst/virt/k-200-letiyu-i.f.-xruczkogo

Мастак неаднаразова атрымліваў медалі Акадэміі, а таксама быў узнагароджаны залатым гадзіннікам ад цара Мікалая I. У 1839 годзе І. Хруцкі стаў акадэмікам Акадэміі мастацтваў, пасля чаго вярнуўся на радзіму. З 1845 года жыў і працаваў у сваім маёнтку Захарнічы.

У сваёй творчасці аддаваў перавагу нацюрмортам. Мастацкі стыль І. Хруцкага хутка займеў шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў, што паспрыяла развіццю нацюрморта ў Расійскай імперыі. Таксама І. Хруцкі з’яўляўся майстрам партрэта, асабліва шмат партрэтаў напісаў у сталыя гады. Тады ж у творчасці мастака пачынаецца перыяд рэлігійных твораў.

Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах (цяпер Полацкі раён Віцебскай вобл.). Праваруч магілы Івана Хруцкага пахаваныя ягоная жонка Ганна з Бубноўскіх, сын Восіп Іванавіч, унучка Алена, і таксама мастачка праўнучка Ядвіга Аляксандраўна Мацяеўская.

Нацыянальнасць Нацыянальнасць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасці ад крыніцы, як беларускаяІван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз., польскаяJan Chrucki (ang.). The premier site for Russian culture або руская. Прычынай з’яўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спецыфічнасць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасці, беларус па месцы нараджэння, канчаткова сфарміраваўся ў плыні рускай акадэмічнай школыBiografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) Je. Pietinowa: Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) (ros.). Krossword-Kafie.. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым землякам, адначасова падкреслівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры не толькі БеларусіГод Івана Хруцкага. Таксама Беларуская энцыклапедыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасць звязаная з мастакім жыццём Беларусі і РасііБеларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як рускага мастака, аднак без разтлумачэння, ці справа ў нацыянальнасці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыўСоветский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1989, С.1480.

Сям’я

У 1845 годзе ажаніўся з Ганна з Бямбноўскіх (1822-?), дачкой уладальніка суседняга фальварка Навагуршчына Ксаверыя Бямбноўскага, капітана арміі Касцюшкі, і Аляксандры з Цыбульскіх. Жонка Хруцкага паводле адной версіі выяўлена мастаком на палатне «Партрэт невядомай» (1830-я). Ганна Ксавер’еўна перажыла мужа на некалькі гадоў, але пэўны год яе смерці невядомы.

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65. Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 633. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: — канец ХVIII — пач. ХХ ст. — Мн., 1989. — С. 76-82.

Вакар Л. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага / Л. Вакар // Мастацтва. — 2000. — № 11. — С. 30-34. Панышына І. Творы І. Ф. Хруцкага ў Польшчы / І. Панышына // Мастацтва. — 2000. — № 2. — С. 20-22. Шапашнікава А. «Майстар па жывапісе садавіны і гародніны» Пра творчасць Івана Хруцкага / А. Шапашнікава // Роднае слова. — 2000. — № 2. — С. 89-91. Кузнецов С. О. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия. Л., 1990. С.82-99. Kuznecow. S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego 'artysty srednego'// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1-2. S.49-67. (На белрус. мове) Знаменитые русские художники: Биографический справочник. — СПб.: Азбука, 2000. — 400 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6 Белы, А. Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі // Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 32-35. ISBN 2617—2305 Кузнецов С. О.'' Гимн «тихой жизни» Ивана Хруцкого. Искусство как (только) часть человеческого бытия // Гимн «тихой жизни» Ивана Хруцкого. Каталог выставки. Составитель А. Кондорф. — М., 2024. С. 119—231.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага вышэйшага піярскага вучылішча Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва ў філатэліі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах