Юрый Пятровіч Прудэус (, Белая Царква, Кіеўская вобласць — ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Белсельпраекце, з 1955 па 1959 г. — архітэктарам, старшым архітэктарам у Белдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года.
Творчасць Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы цэнтральных сядзібаў калгасаў імя Суворава Кобрынскага (1956), «Светлы шлях» Ганцавіцкага, «Світанак» Кіраўскага (1958), імя Дзяржынскага Ружанскага (1959) раёнаў, г.п. Іўе Гродзенскай вобласці (1958), музейны корпус з гасцініцай у запаведніку «Белавежская пушча» (1958, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны