Леанід Генрыхавіч Зорын (; сапраўднае прозвішча Зальцман; ,  — , ) — расійскі , паэт, перакладчык, і .

Біяграфія Скончыў Азербайджанскі універсітэт імя С. М. Кірава (1946), затым Літаратурны інстытут імя М. Горкага (1947).

У 1948 годзе пераехаў з Баку ў Маскву. Член КПСС з 1952 года.

У 1949 годзе ў маскоўскім Малым тэатры была пастаўлена першая п’еса Зорына — «Маладосць». У далейшым яго новыя п’есы з’яўляюцца амаль штогод, па некаторых з іх здымаюцца фільмы. Многія яго п’есы мелі няпросты тэатральны лёс — часта забараняліся да паказу ужо гатовыя спектаклі. Адзін з самых папулярных у СССР фільмаў паводле яго, фактычна аўтабіяграфічнай (у вобразе Косціка Зорын вывеў самога сябе) п’есе — «Пакроўскія вароты» (1982).

Памёр у Маскве ноччу 31 сакавіка 2020 года ва ўзросце 95 гадоў ад спынення сэрца. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Катэгорыя:Лібрэтысты Катэгорыя:Перакладчыкі з азербайджанскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя