«Прымакі» — спектакль, пастаўлены ў 2007 годзе рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым у Гродзенскім абласным драматычным тэатры і прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
Гісторыя Першая пастаноўка «Прымакоў» у Гродзенскім абласным тэатры адбылася напярэдадні 90-годдзя Янкі Купалы ў 1972 годзе.Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Прымакі». — C. 506—507.
Сюжэт Даміцэля, прачуўшыся раніцай, знаходзіць у сваім ложку не мужа, а свайго кума Максіма. А ў гэты час яе муж Трахім салодка спіць у чужое хаце са сваёй кумой Паланеяй. Гісторыя ўскладняецца тым, што дзеці згубіўшыхся ў начных прыгодах сваякоў кахаюць адзін аднаго і хочуць ажаніцца. Ці не стане бурны сямейны канфлікт перашкодай іх шчасцю? Рэжысёр вырашае спектакль у жанры вадэвілю з яскравымі народнымі песнямі і танцамі. Яркая, амаль што лубочная сцэнаграфія ў спалучэнні з народнай вопраткай надаюць спектаклю яркасць і відовішчнасць.
Творчая задума
Акцёры Сяргей Курыленка Аляксандр Шоўкаплясаў Святлана Завадская Ала Лук’янава Аляксандр Калагрыў Аксана Машынкова Уладзімір Капранаў Аляксандр Глотаў і інш.
Спасылкі Старонка спектаклю з фотагалерэяй на сайце Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Купала-рэп на сайце «Наша Ніва»
Катэгорыя:Спектаклі Беларусі Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:Творы 2007 года Катэгорыя:Гродзенскі абласны драматычны тэатр Катэгорыя:2007 год у Гродне