Аляксандр Леанідавіч Сахно (, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся 12 чэрвеня 1939 года ў Новасібірску.

Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Омска, Новасібірска. З 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў, з 1980 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Магілёўграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Магілёве.

Творчасць Ім запраектаваны паркавыя збудаванні ў Омску, эксперыментальна-паказальны пасёлак «Акцябрскі» Омскай вобласці, мікрараён-5 у Ніжнявартаўску.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад вул. Першамайскай да Смаленскай, Кастрычніцкай (1981—1984), праект добраўпарадкавання Ленінскага праспекта (1985) у Мінску; добраўпарадкаванне пл. Леніна ў г. Магілёве (рэалізацыя ў 1990-1998; сааўтары У. Чаленка, Л. і Л. Пангаевы).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя