Мікалай Піліпавіч Карасёў ( — Вучоныя Беларусі. Карасёў, Мікалай Піліпавіч (доктар ветэрынарных навук; 1934—2017).) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1990). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Пісарава Сіроцінскага раёна (сучасны , Віцебская вобласць, Беларусь). Скончыў Віцебскі ветэрынарны тэхнікум у 1954 годзе, у 1959 годзе — Віцебскі ветэрынарны інстытут, у 1965 годзе — аспірантуру пры ім. У 1959—1968 гадах працаваў у Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. У 1968—1970 гадах у Троіцкім ветэрынарным інстытуце (у горадзе Троіцк) на пасадзе старшага выкладчыкаКарасёв Николай Филиппович // Афіцыйны сайт ВДАВМ.
З 1970 года М. П. Карасёў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная ВДАВМ). У 1970—1990 гадах дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб, у 1990—2017 гадах — прафесар.
Навуковая дзейнасць і грамадская Займаўся вывучэннем паразітозаў сельскагаспадарчых і паляўніча-прамысловых жывёл Беларусі і распрацоўка мерапрыемстваў па барацьбе з імі.
Сярод апублікаванага: Трематодозы диких копытных Белоруссии. — Мн., 1951. (разам з В. Ф. Літвінавым) Личиночные цестодозы животных / Н. Ф. Карасёв, Т. Г. Никулин, Н. К. Слепнев. — Минск: Ураджай, 1989. Паразитарные болезни животных: Справочное пособие. — Мн., 1991. (разам з М. В. Якубоўскім) Выращивание и болезни собак: учебное пособие / Н. Ф. Карасёв, С. С. Абрамов, А. И. Ятусевич, В. А. Кирпиченок, В. М. Лакисов, А. С. Терещенков, В. Ф. Литвинов, А. Ф. Могиленко. — Минск : Ураджай, 1993. Болезни кожи собак и кошек. — Мн., 2000 (разам з В. С. Пруднікавым). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі, член Усесаюзнага таварыства гельмінтолагаў, Усесаюзнага тэрыялагічнага таварыства.
Удзельнічаў у напісанні падручнікаў для студэнтаў сельскагаспадарчых ВНУ:
Паразіталогія і інвазійныя захворванні жывёл : падручнік па спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына» / А. І. Ятусевіч, М. П. Карасёў, М. В. Якубоўскі; пад агульнай рэдакцыяй А. І. Ятусевіча. — Мінск : Ураджай, 1998. — 463, с. : іл. ; 21 см. — (Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў). — 1500 экз. — ISBN 985-04-0034-X (у пераплёце)
Узнагароды і званні Юбілейны медаль «100 год з дня нараджэння К. І. Скрабіна» (1983), Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2004), залаты медаль Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2010).
Літаратура
Спасылкі Вучоныя Беларусі. Карасёў, Мікалай Піліпавіч (доктар ветэрынарных навук; 1934—2017). Каляндар знамянальных і памятных дат на 2018 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. Г. Л. Канаплёва, Л. І. Рагачова. — Віцебск, 2018. — 221с.: іл. Карасёв Николай Филиппович // Афіцыйны сайт ВДАВМ
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў