Ігар Ісідаравіч Сянкевіч (, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1955 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва, начальнікам аддзела Дзяржбуда БССР, з 1988 года — начальнік аддзела Галоўэкспертызы пры Дзяржбудзе БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Член КПСС з 1963 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўваў схемы і праекты раённых планіровак для БССР і абласцей Нечарназёмнай зоны РСФСР (1960—1980), Каталог пашпартоў плошчаў для размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў у гарадах БССР (1975), аўтар «Схемы размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 г.» (1973, 1981). Артыкулы па пытаннях рассялення і раённай планіроўкі.

Узнагароды Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя