Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук (, в. Вочкі, Кобрынскі павет, Польская Рэспубліка — ) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія У 1948 годзе скончыў тэхнікум і паступіў на факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускага палітэхнічнага інстытута, які скончыў у 1952 годзе. Пасля вучобы працаваў у меліярацыйных арганізацыях: старшым інжэнерам-механікам Слуцкай машына-меліярацыйнай станцыі, галоўным інжынерам, дырэктарам Мазырскага завода меліярацыйных машын. Завод з 1958 года спецыялізаваўся на выпуску каналакапальнікаў, каналаачышчальнікаў, карчавальнікаў, машын для глыбокага фрэзеравання.
У 1962—1965 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі СМ БССР, якое ў 1965 годзе пераўтворана ў міністэрства. З таго часу — намеснік, першы намеснік міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР. У перыяд з 27 кастрычніка 1971 года па 4 снежня 1986 года — міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР.
З’яўляўся ініцыятарам распрацоўкі і выкарыстання водных рэсурсаў, эксплуатацыі асушальных сістэм і выкарыстання меліяраваных зямель, распрацоўкі і ўкаранення ў рэспубліцы прагрэсіўнай формы арганізацыі эксплуатацыі арашальных сістэм.
У 1975 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З 1976 года — член ЦК КПБ.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак пашаны», Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём «За доблесную працу».
Літаратура Паўлючук Уладзімір Іосіфавіч // — С. 334. Павлючук Владимир Иосифович // — С. 477 Павлючук Николай Иосифавич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. — Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 212.
Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне Катэгорыя:Міністры воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР