Белаве́жскі паве́т — павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — вёска Белавежа.
Гісторыя
Створаны з часткі былога Пружанскага павета (гміны Масева, Белавежа і Сухопаль) і Брэсцкага павета (гміны Палоўцы, Вярховічы, Дзмітравічы, Дварцы) Гродзенскай губерні Расійскай імперыі пад праўленнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 12 снежня 1920 годаDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 43. Ужо 19 лютага 1921 года быў далучаны да Беластоцкага ваяводства, прычым гміны былога Брэсцкага павета адыйшлі да новаўтворанага Брэсцкага павета. Па рашэнні ўрада 11 ліпеня 1922 года (дзейнага з 1 жніўня 1922 года) павет быў ліквідаваны і ўключаны ў Бельскі паветDz. U. z 1922 r. Nr 56, poz. 504 .
У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Камянецкага раёна і Пружанскага раёна Беларусі і Гайнаўскага павета Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Гміны Масева Белавежа Сухопаль
Мястэчкі Нараўка
Насельніцтва Паводле вынікаў перапісу 1931 года насельніцтва павета складала 108 600 чалавек, шчыльнасць — 41 чал. на км². Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала 8921 (49,9%) беларус, 7955 (44,5%) палякаў, 841 (4,7%) яўрэй, 117 (0,7%) рускіх, 36 (0,2%) украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 5 немцаў, 2 эстонцы, 1 армянін і 1 славак. 78,6% (14058) жыхароў павету былі праваслаўнымі, 13,2% (2363) каталікамі, 7,5% (1349) юдаістамі, 0,6% (106) пратэстантамі і 2 жыхары мусульманамі.
Катэгорыя:Былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Беластоцкае ваяводства (1919—1939)