Сілімані́т — мінерал падкласа стужачных сілікатаў, Al(AlSiO). Названы ў гонар амерыканскага хіміка Бенджаміна Сілімана (B. Silliman).
Хімічны склад AlO — 62,92 % SiO — 37,08 % FeO — да 3 %
Уласцівасці Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае ігольчатыя крышталі, шчыльныя прамяністыя масцы, тонкавалакністыя агрэгаты. Колер шэры, светла-буры, зеленаваты, блакітнаваты, бясколерны. Бляск шкляны, шаўкавісты. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,23—3,25 г/см³ (3,27).
Паходжанне і радовішчы Мінерал мае высокатэмпературнае метамарфічнае паходжанне. Сустракаецца ў крышталічных сланцах.
Радовішчы маюцца ў ЗША, Індыі, Расіі, Германіі, Аўстраліі, Бразіліі, Чэхіі.
Выкарыстанне Сіліманіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотаўстойлівых матэрыялаў.
Літаратура
Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др .— М.: Недра, 1978. Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.
Спасылкі Sillimanite Mineral Data // Mineralogy Database Силлиманит // Каталог минералов
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы алюмінію