Жак Ле Муан дэ Морг (; пам. 1588) — французскі падарожнік, мастак-акварэліст і графік, які ўдзельнічаў у каланізацыі паўвострава Фларыды. Быў першым з еўрапейскіх мастакоў, хто адлюстраваў карэнных жыхароў тэрыторыі сучасных ЗША.

Біяграфія

Удзельнічаў у французскай каланіяльнай экспедыцыі ў Паўночную Амерыку пад кіраўніцтвам . У 1564—1565 гадах замалёўваў індзейцаў, а таксама мясцовую фаўну і флору Паўночнай Фларыды.

Перажыў разню гугенотаў, якую ў верасні 1565 года зладзілі ў Форт-Кэралайн іспанцы пад кіраўніцтвам . Разам з прыкладна дваццаццю выжылымі хаваўся ў лясах і пазней быў выратаваны англійскай экспедыцыяй, пасля чаго пастаянна пасяліўся ў Англіі.

На аснове акварэльных малюнкаў Ж. Ле Муана пазней фламандскі гравёр выканаў літаграфічныя выявы індзейцаў. У Англіі на працы Ле Муана звярнуў увагу Уолтэр Рэйлі, што стала для апошняга адным са стымулаў да пачатку брытанскай каланізацыі Амерыкі.

Літаратура

Carl Waldman i Alan Wexler, Encyclopedia of Exploration, New York 2003, ISBN 0-8160-4678-6 Heller, Henry. (2002) Labour, Science and Technology in France, 1500—1620, Cambridge University Press. p.  79. ISBN 0-521-89380-1. Jacques LeMoyne Images of the engravings Milanich, Jerald, «The Devil in the Details», Archaeology, May/June 2005, pp.  27-31. Harvey, Miles. (2008) Painter in a Savage Land: The Strange Saga of the First European Artist in North America, Random House. ISBN 978-1-4000-6120-4.

Спасылкі

Gallica, la bibliothèque numérique (Bibliothèque nationale de France): Théodore de Bry, Jacques Le Moyne de Morgues and the Timucua Indians Artfact Robert Viking O’Brien’s article on LeMoyne’s Brevis narratio from The Marjorie Kinnan Rawlings Journal of Florida Literature

Катэгорыя:Даследчыкі Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Падарожнікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Падарожнікі Францыі