Тымаці (Цімаці) Хэл Шаламэ (, нар. ) — франка-амерыканскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання. За ролю Эліа Перлмана ў рамантычнай драме «Назаві мяне сваім імем» быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр», стаўшы такім чынам самым маладым намінантам у гэтай катэгорыі пачынаючы з 1939 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і амерыканкі, якая працуе брокерам, і французскага рэпарцёра, які раней працаваў у нью-ёркскім карэспандэнцкім пункце газеты Le Parisien«The Arrival of Timothée Chalamet». GQ.«Timothée Chalamet, le nouveau chouchou de Hollywood» . Le Journal de Dimanche.. Шаламэ пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў кароткаметражных фільмах і рэкламных роліках, перш чым з’явіцца ў тэлевізійным драматычным серыяле «Бацькаўшчына» ў 2012 годзе. Праз два гады ён дэбютаваў у камедыйнай драме «Мужчыны, жанчыны і дзеці» (2014), а затым з’явіўся ў фантастычнай кінастужцы «Інтэрстэлар» (2014). Акцёрскі прарыў Шаламэ адбыўся ў 2017 годзе дзякуючы ролі Эліа Перлмана ў рамантычнай драме Лукі Гуаданьіна «Пакліч мяне сваім імем», пасля чаго ён з’явіўся ў фільмах «Спякотныя летнія ночы» (2017) і «Лэдзі Берд» (2017), а таксама ў вестэрне «Непрыяцелі» (2017). У 2021 годзе акцёр выканаў галоўную ролю ў Поля Атрэйдэса ў эпічнай навукова-фантастычнай стужцы Дэні Вільнёва «Дзюна», а таксама з’явіўся ў фільме Уэса Андэрсана «Французскі дыспетчар».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры Францыі Катэгорыя:Акцёры ЗША